Школай будзем ганарыцца
І сягоння, і заўжды.
Шанаваць будзем традыцыі
Праз усе, усе гады.
І настаўнікаў урокі
Нам, як компас у жыцці.
Робім першыя мы крокі,
Каб у будучыню ісці.
А. Усіновіч
Школай будзем ганарыцца
І сягоння, і заўжды.
Шанаваць будзем традыцыі
Праз усе, усе гады.
І настаўнікаў урокі
Нам, як компас у жыцці.
Робім першыя мы крокі,
Каб у будучыню ісці.
А. Усіновіч
З гісторыі школы ў Гераненах
А.І. Смалянічэнка
Альбрэт Гаштольд (1455-1539) - самы вядомы прадстаўнік гэтага роду, найбольш знакаміты палітычны дзеяч 1-й паловы ХVI ст. (канцлер ВКЛ, аўтар Статута ВКЛ) у 1530 годзе адкрыў у Гераненах школу і аркестр на 100 чалавек, гэтым здзівіў усю Еўропу. Збудаваў замак у Гераненах.
Да 1911 года дзеці з Геранен вучыліся ў Седліцкай валасной школе (цяпер Воранаўскі раён).
У класным пакоі займалася каля 158 вучняў. За самаробчай партай сядзела 10 чалавек. Адзін настаўнік вучыў 1,2,3 класы. У другім канцы памяшкання была кухня. Там была пастаўлена печ, дзе кожны вучань гатаваў сабе ежу. З аддаленых весак (20 чалавек) жылі ў школе. Спалі на падлозе на сянніку з саломы. У гэтым інтэрпаце была адна газавая лямпа.
У 1911 годзе была адкрыта школа ў Гераненах. Размешчалася ў прыватных хатах:
1) Гаспадара Ягела, цяпер належыць Мішкура Канстанціну)
2) 1913 годзе ў доме Лісецкага Баляслава Ігнатавіча
3) З 1914 па 1917 гг. у адным пакойчыку карчмы
4) У хаце Танкевіча Вітольда
5) З 1922 па 1927 гг.у хаце Аніскевіча
Уладальнік Геранен Шымон Мэйштовіч даў 602 бярвенняў і 2 га зямлі пад будаўніцтва школы і яна была ўзведзена ў строй у 1927 годзе. Пры адступленні немцы спалілі школу.
Пасля вызвалення вёсцы Геранены школа пачала работу ў 4 прыватных хатах: Янушкі,Філіповіча,Буткевіча Казіміра і Буткевіча Емельяна.
З 1950 года пачатковые школы працавалі ў в. Трышокі, в .Туланка (загадчыца Семіновіч Алімпіада Паўлаўна); в.Дайнава, Меляхі, Жылі, Кузьмічы (Белашс Марыя Філіпаўна); в.Завергане (мацюліна Яўгенія Сцепанаўна).
У 1952 годзе школа была выведзена з прыватных памяшканняў і пераўтворана з пачатковый сямігадовую.
У 1955 годзе пачатковыя школы в.Туланка і Завергане былі аб’яднаны ў Трышоцкую пачатковую школу.
У гэтым годзе ствараюцца у школах Гераненскага сельскага Савета першыя піянерскія атрады.
У 1962 годзе школа ў Гераненах стала сярэдняй. Займаліся ў доме, які цяпер належыць Святлане Корсак і ў плебаніі.
У 1964 годзе пры школе быў адкрыты буфет і інтэрнат для 22 навучэнцаў.
У 1967 годзе была закладзена новая тыпавая школа на 320 месцаў, якая была ўзведзена ў строй 1 верасня 1969 года.
Аб школьным жыцці ў новай школе можна пачытаць у летапісе піянерскай дружыны імя Паўліка Мароза.
Посвящение в первоклассники
Вручение паспортов ко Дню Конституции
Вечера встреч
Дни здоровья
Мы в соцсетях & RSS