Книги про Геранёны

Касцёлу Святога Мікалая

500 год

(1519 - 2019)

 

 

 

Іду сабе да Касцёла,

Дарогі не выбіраю.

А крылы майго Анёла

Нясуць мяне, як да Раю.

Данута Бічэль

 

 

 

Крыж

 

У Беларусі ёсць крыжы ля вёскаў,

І моляцца так шчыра тут кабеты.

Нясе малітва веру і ўзнёсласць,

Удзячным застануся ім за гэта.

 

Да крыжа, што пры ўездзе ў Геранёны,

Нібы анёлак часта прылятаю.

Сябе тут адчуваю ўлюбёным

У прыгажосць людзей і свайго краю.

 

Душой малюся за куточак родны,

Ад крыжа для мяне ён пачынаўся,

Пасля паехаў на вучобу ў Гродна,

А крыж святы мяне чакаць застаўся.

 

Ён добра тут людзьмі абсталяваны.

Сюды прыходзяць з верай на маленні.

Яго заўсёды стрэну ўсхвалявана,

Перажагнаюся і стану на калені.

 

Яўген Карпуць, 2016 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У касцёле арганную музыку чулі,

Нібыта ўсміхаўся са столі анёлак.

Маліліся моладзь, дзядулі, матулі

За тое, каб шчасце цвіло ў Геранёнах.

 

Пасля ўсёй працэсіяй хадзілі ўрачыста

Са стужкамі, кветкамі ды абразамі.

Маліліся шчыра, адкрыта і чыста,

Бо верылі ў Боскую сілу над намі.

 

З малітваю сёння стаім перад Богам –

Чакаем то дзіва, то ласкі ягонай.

За нашы грахі не судзі, Божа, строга,

А лепш зберагай нас pod Swoją oвroną.

 

Ад войнаў ратуй ды ад злых ліхалеццяў.

Мы з літасцю Божай жыць будзем заўсёды.

Хай сонца лагодна і весела свеціць,

Нябесную радасць нам дорыць прырода.

 

Яўген Карпуць

Стоўбцы

 

І. Геранёнскі касцёл у друку

Па звестках з архіва Віленскай дыяцэзіі ў 1411 годзе ў Геранёнах заснавана капліца князем Жыгімонтам Кейстутавічам пры біскупу Мікалаю з Гажкова.

На месцы  капліцы князь Альбрэхт Гаштольд у 1519 годзе  пабудаваў касцёл з цэглы. Неаднойчы быў разбураны і перабудаваны. У другой палове 18 стагоддзя заменена афармленне інтэр’ера, у 1859 годзе да апсіды прыбудаваны дзве сіметрычныя сакрыстыі і тамбур, рэканструявана алтарная частка фасада.

Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавымі прамавугольнымі сакрыстыямі і тамбура. Усе аб’ёмы накрыты двухсхільнымі дахамі. Над апсідай двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны фасад двух’ярусны. Першы ярус расчлянёны пілястрамі і фланкіраваны контрфорсамі. Другі ярус аддзелены ад першага карнізам, расчлянёны плоскімі лапаткамі і прарэзаны ў цэнтральнай часцы прамавугольным акном. Інтэр’ер касцёла зальны. Скляпенні ў асноўным памяшканні, ў апсідзе лучковыя, у сакрыстыях столі плоскія.

    

Хоры (пры ўваходзе) крывалінейныя ў плане. Мураваныя алтары двух’ярусныя, расчлянёныя калонамі карынфскага ордэна і аформленыя драўлянай паліхромнай скульптурай, гарэльефнай кампазіцыяй і жывапісам. Два  бакавыя алтары па канструкцыйных асаблівасцях і дэкору паўтараюць цэнтральны.

         

Дэкор аргана (драўляная скульптура і накладная разьба) зроблены ў стылі ракако. Сюжэтныя і арнаментальныя матывы размалёўкі сцен і арачных праёмаў выкананы ў 1934 годзе. У архітэктуры касцёла выкарыстаны элементы позняга барока і класіцызму.

Унікальным узорам дэкаратыўнага мастацтва была і Геранёнская манстранцыя, падораная канцлерам Гаштольдам Геранёнскаму касцёлу ў 1535 годзе, але пазней,  пасля смерці апошняга Гаштольда  - Станіслава, перададзеная ў Віленскі катэдральны касцёл, якому канцлер асобным тастаментам 1539 года адпісаў мноства каштоўных рэчаў: манстранцыі, кандэлябры, арнаты з выявамі святых, Абраз Маці Божай на дошцы “грэцкага пісьма”.

 

Геранёнская манстранцыя знаходзілася ў Віленскай катэдры яшчэ ў канцы ХІХ ст.,  на ІХ Археалагічным з’ездзе ксёндз Францкевіч даў яе апісанне: “З пазалочанага срэбра ў строга гатыцкім стылі, вышынёй у адзін метр… На аснове рэльефныя выявы гербаў Абданк, Гіпацэнтаўр, Пламеньчык і Друцк. Паміж гербавымі шчытамі, спераду і ззаду, выявы 4 евангелістаў. На верхняй частцы стрыжня з пярэдняга боку знаходзіцца невялікі шчыт з радавым гербам Абданк, з датай пад ім 1535 …  Па баках стрыжня, упіраючыся галовамі ў аснову, уздымаюцца ўверх дзве тонкія змяі, хвасты іх, завіваючыся, закончаны дзвюма кветкамі ў стылі Адраджэння, якія падтрымліваюць папярочную планку. На ёй з абодвух бакоў паміж калонамі статуэткі святога Войцеха і святога Станіслава, а над месцам для святых дароў на паўкруглай пляцоўцы з балясінкамі статуэтка Маці Божай у ззянні з дзіцем на руках.  Шэсць калон са святымі злучаюць пляцоўку з верхняй, якая трымае невялікую фігурку Збавіцеля. Верх – закончаны трыма гатыцкімі шпілямі, сярэдні ўвенчаны “Распяццем” з Маці Божай і Іаанам Евангелістам, на крайніх – херувімы. Нягледзечы на агульны вытрыманы гатыцкі характар манстранцыі, кветкавыя завіткі і ажурны паясок пры аснове паказваюць на новы кірунак – эпоху Адраджэння.

Як вядома, Віленская катэдра пасля вайны служыла карціннай галерэяй: колькі год таму, калі катэдру рыхтаваліся адчыніць як храм, быў знойдзены тайнік з касцёльным срэбрам. Магчыма, што ў ім захавалася і Геранёнская манстранцыя: па ёй можна меркаваць, якімі каштоўнымі рэчамі забяспечыў Гаштольд свой замкавы касцёл. Канцлер фундаваў у Геранёнах багатае пробаства, па яго просьбе і просьбе самога караля Жыгімонта і папы Клімента ў 1528 годзе зрабіў Геранёнскі касцёл Інфулацкім. Прывілей на інфулацыю азначаў, што пробашч касцёла ў час урачыстай літургіі і іншых абрадаў ужываў уборы біскупа – інфулу (мітру), посах, далматык і г.д. Інфулатамі часцей за ўсё былі члены віленскай капітулы. Для матэрыяльнага забеспячэння касцёла Гаштольд адпісаў частку даходаў са сваіх маёнткаў (у 1803 г. гэтая сума склала 4000 руб.)

Што ж засталося ў Геранёнскім касцёле ад тых часоў?  У інтэр’еры, на жаль, нічога. Касцёл неаднойчы цярпеў ад войнаў і пажараў. Вядома, што ён быў спалены варожымі войскамі пры нашэсці 1654 – 1666 г.г. Рэстаўраваўся ў сярэдзіне ХVІІІ ст. кансекраваны ў 1771 г. Да  гэтага часу адносіцца каменны алтар, збудаваны па архаічнай для ХVІІІ ст. схеме трохчасткавай трыўмфальнай аркі. У цэнтры яе гарэльф вялікіх памераў “Тройца” (ці “Айцоўства”), выразаны з дрэва, першапачаткова, напэўна, паліхромны, цяпер памаляваны светла–шэрай алейнай фарбай у тон “мармуровай” расфарбоўцы алтара ў цэлым. У пэўным кантрасце з барочнай дынамікай рэльефу знаходзяцца статычныя строга франтальныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла па баках ад алтара.  Верхні ярус змяшчае абраз святога Мікалая (заступнік касцёла), астатнія скульптуры – больш познія.

Сам касцёл таксама значна перабудаваны. Рэканструкцыя фасада пад сціплы класіцызм таксама паказвае на ХІХ ст. Аднак план касцёла з архаічнай, амаль квадратнай залай, гранёнай апсідай, простым дзяленнем сценаў сведчыць, што ў асноўных рысах захаваўся Гаштольдаў касцёл 1519 г., каштоўнасць якога не толькі архітэктурная, але і гістарычная. Разам з руінамі замка складае культурна–гістарычны аб’ект, які заслугоўвае значна большай увагі, чым мае сёння.

     

                                        

Літаратура:

  1. Багласаў, С. Г. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / С. Г. Багласаў, В. В. Церашчатава. — Мінск : Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1986 г.
  2. Ярашэвіч, А. “Спадчына” часопіс Беларускага фонду культуры і міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь / А. Ярашэвіч — 1992 г. — № 6. — С. 53-58.

                                                                      Катажына  Календа – Карчакова

Альбрэхт Гаштольд (? – 1539)

З 1519 г. існаваў  у Геранёнах мураваны касцёл імя Св.Мікалая, пабудаваны Альбрэхтам Гаштольдам, адначасова з узвядзеннем замка па суседству. Касцёл першапачаткова выконваў функцыю замкавай капліцы. Сітуацыя радыкальна змянілася 11.04.1529 г. калі з дазволу Папы Рымскага Клеменса 7, канцлер уфундаваў пры тым жа касцёле (інфуляцыю), што 15.04.1530 г. падцвердзіў біскуп віленскі Ян з князёў літоўскіх, пазваляючы перанос туды парафіяльнага набажэнства, таксама на падпарадкаванню касцёлу Св. Мікалая двух тагачасавых касцёлаў парафіяльных; Св. Яна Хрысціцеля ў саміх Геранёнах, таксама Св. Міхала ў Дзявенішках. Нягледзечы на змены статуса старэйшага касцёла Геранёнскага, парафія захавала сваё першапачатковае імя, хаця прэстыж святыні Св. Мікалая з цягам часу знізіўся…

Парафія ў Геранёнах адносілася да віленскай дыяцэзіі, неаднаразова змяняўся дэканат: у 1553 г. знаходзілася ў так званым медніцкім ключы, 1669 г. у дэканаце радуньскім, у наступным утвораным вішнеўскім дэканаце (1821), пасля 1910 г. паўторна ў радуньскім, а з 1925 г. – у беняконскім. З 1991 г. была далучана да Іўеўскага дэканата…

Стары парафіяльны касцёл імя Св. Яна Хрысціцеля ў Геранёнах знаходзіўся ў паўночна – заходняй частцы мясцовасці, каля 1 км ад замка за мястэчкам Геранёны, пры фальварку. Былы філіяльны мураваны касцел парафіі Геранёнскай быў пабудаваны ў 1471г. Марцінам Гаштольдам. У 1643 г. адзначаны як мураваны, з драўлянай званіцай, патрабуючы рамонта і замены даху, знаходзіліся  тры  алтары, амбона, лаўкі. Падарваны ў 1795г.      (Трэці падзел Рэчы Паспалітай), у выніку якога з Расіяй уз’ядналася цяперашняя частка Заходняй Беларусі. У 1820г. сцены касцела былі яшчэ ў добрым стане, хаця ён не выкарыстоўваўся па назначэнню: бракавала падлогі, шкла ў вокнах. У 1828г. служыў для гаспадарчых мэт – у закрыстыі арганізавалі лядоўню. Апошняе ўпамінанне аб касцеле адносіцца да 1849г., калі існавалі яшчэ руіны сцен.

Стан захавання касцёла Св. Мікалая ў 1846 г. бачым з дакументаў Станіслава Янушэвіча, а таксама Канута Русецкага, якія ўказваюць на знішчэнне фасады ў выніку аблома тынкоўкі, невялікае пашкоджанне даху сакрыстыі і драўлянай званіцы з высокім дахам. У 1849 г. пробашч Ян Рымовіч клапаціўся аб увелічэнні фінансавання на рамонт ад уладара Геранён Оскара Корвін–Мілеўскага, але апошні катэгарычна адмовіў, спасылаючыся на тое, што пасля прыняцця абшараў касцельных дзяржавай ўсе абавязкі належаць уладарам Віленскага Універсітэта.               

Клопатамі пробашча ксяндза Казімежа Баяжынскага ў 1855 г. касцёл нанава быў атынкаваны і адноўлены ўнутры…

У 1859 г. з фундацыі Оскара Корвін–Мілеўскага дабудавана да прэзбітэрыума капліца Св. Гіпаліта з крыптай. Такі стан касцёла ў 1875 г. увайшоў у гісторыю мастацкага палатна Напалеона Орды…

За гады 1924 – 1925 г.г. турботамі кс. Станіслава Міцэвіча заменена частка пакрыцця даху на ацынкованую бляху…

Па ініцыятыве кс. Юзафа Хлевінскага ў 1928 – 1929 г.г. закончана праца па замене пакрыцця даху. У 1931 г. з ахвяраў парафіянаў здабыты звон, адліты братамі Фальчынскімі ў Калушы…

У 1988 г. А.М.Кушнярэвіч праводзіў архітэктурнае абследаванне. У 2001 – 2003 г.г. рамантаваўся дах, а ў 2002 г. рамонт званіцы.

                                          Пераклад з польскага Івана Адольфавіча Пракопчыка                                        

                                       – 2 сакавіка 2011 г. з кнігі “Kóżcioły  i klasztery          

                                           rzymskokatolickie dawnego województwo wilenskiego”           

                                                   2005 г. Кракаў – Польшча.    

Абраз Святога Казіміра

Абраз Святога Мікалая. XVIII ст.

Уручэнне ружанца Святому Дамініку. XIХ ст.

          

Звесткі пра Геранёнскі касцёл

надрукаваны ў наступных кнігах:

  1. 1. Габрусь, Т. В. Беларуская энцыклапедыя. Т. 5 / Т. В. Гарбусь, А. М. Кушнярэвіч. — Мінск, 1997. — С.168.
  2. Габрусь, Т. В. Саборы помняць усё / Т. В. Габрусь. — Мінск : Беларусь, 2007. — С. 167.

3.Туристские регионы Беларуси. Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі. — Мінск, 2008. — С. 285.

  1. Каталіцкія храмы Беларусі. Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі — Мінск, 2008.
  2. Падарожжа па Панямонні. — Мінск : Беларускі Дом друку, 2008. — С. 100.
  3. Города, местечки и замки Великого княжества Литовского. Энциклопедия имени Петруся Бровки. — 2009. — С. 111—112.
  4. Памяць. — Мінск : Белта, 2002. — С. 427.

8.Туристическая мозаика Беларуси. — Минск: Беларуская навука. — 2011.

  1. Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. — 2012. — С. 16.
  2. Регионы Беларуси : энциклопедия. У 7 томах. Книга 1. — Минск : Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2014. — С. 149.
  3. 11. Гарады і вёскі Беларусі. Кніга 2. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2016. — С. 438 — 442.

 

 

 

 

 

                                

 

ІІ. Геранёнскі касцёл Св. Мікалая ў творах мастакоў

 

Геранёнскі касцёл Св. Мікалая ў творах мастакоў ХІХ стагоддзя.

 

Касцёл і руіны замка, Канут Русецкі, 1846 год

 

 

Касцёл і руіны замка, Станіслаў Янушэвіч, 1846  год

 

 

Касцёл і руіны замка, Напалеон Орда, 1875 год

 

 

Касцёл і руіны замка, Напалеон Орда, 1875 год

 

 

 

Геранёнскі касцёл Св. Мікалая ў творах навучэнцаў Геранёнскай СШ

Касцёл Cв. Мікалая, мал. Рынкевіч Іны, 2001 год

 

Касцёл Cв. Мікалая, мал. Хваль Ані, 2001 год

Капліца, мал. Малчанавай Марыі, 2001 год

Касцёл Cв. Мікалая, мал. Хваль Ані, 2001 год

 

Геранёнскі касцёл Св. Мікалая ў творах ДУА “Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў”. Настаўнік Струкаў І.І.

 

 

 

Родны кут. Малюнак Алейніка Алега

 

 

 

Алена Агальцова і Міраслаў Ермаковіч, студэнты Акадэміі мастацтваў г.Мінск

 

 

 

 

ІІІ. Памятныя дошкі

 

Оскар Корвін-Мілеўскі S.P. нар. 12 снежня 1817 – 25 кастрычніка 1906 г. пахаваны ў гэтай капліцы, якую збудаваў на хвалу Божую. Просіць аб малітве.

 

ІV. Мастацкая коўка

Здаўна жыве ў нашым народзе цяга да прыгажосці. Яшчэ Гіпакрат сказаў: “Жыццё кароткае, а мастацтва вечнае”. Мастацтва ўзнікла раней за навуку, за дзяржаву, за земляробства. Мы ведаем шмат відаў мастацтва. Але дэкаратыўна – прыкладное існавала ў розныя эпохі. Гэта і вырабы тканін, адзення, мэблі, стварэнне розных упрыгожанняў, разьба па дрэве і г.д.

Стварэнне дэкаратыўных вырабаў з дапамогай гарачага ці халоднага кавання жалеза называецца мастацкай коўкай. Мастацкая коўка вядома з ХІ – ХІІ стагоддзяў. Росквіт гэтага віду мастацтва прыпадае на ХVІІ – ХVІІІ стагоддзі. Вырабляліся літыя і каваныя брамы, пячныя дзверцы, мэбля для садоў і паркаў, завесы, дзвярныя ручкі, крыжы.

Цудоўныя ўзоры мастацкай коўкі можна ўбачыць у Геранёнах. Шкада, што мы не ведаем імёны майстроў, якія стварылі гэтыя каваныя цуды.

Брамы ля геранёнскага касцёла і на геранёнскіх могілках зроблены па заказу і на сродкі мясцовага памешчыка Шымона Майштовіча ў 30 –х гадах ХХ стагоддзя. 

          

Мы бачым вертыкальныя вуглавыя стойкі, злучаныя гарызантальнымі цягамі. Утвораная прастора запаўняецца вертыкальнымі стрыжнямі з пікападобнымі і зігзагападобнымі канцамі. Стрыжні злучаюцца S – і  С – падобнымі скобкамі, якія ўтвараюць рытмічны малюнак. Узор размяшчаецца ў два паясы: верхні і ніжні. У сярэдзіне – выява васьміканцовага мальтыйскага крыжа, які сімвалізуе імкненне да Бога і вечнасці, міласэрнасць, справядлівасць, пакорлівасць і цярпенне. Брамы ўстанаўлівалі таленавітыя мясцовыя кавалі – Іван Мацкевіч з в. Геранёны і Іван Барцюк з в.Меляхі.

Адмыслова адкаваныя крыжы сустракаюцца па ўсёй Беларусі. Шмат іх і ў нашым раёне. Крыж на месцы былога касцёла ля вёскі Кузьмічы – чатырохканцовы. Тут мы бачым завіткі з выявамі кветак і промні сонца, якія як бы асвятляюць намоленае месца.

Многія ўзоры крыжоў здзіўляюць амаль поўным падабенствам. Такія, напрыклад, крыжы над Геранёнскім і Ліпнішскім касцёламі. Гэта вынік аднолькавага падыходу да вырашэння даўняга хрысціянскага сімвала.

Ускладненне формы крыжа ішло за кошт апрацоўкі канцоў перакладзін. Яны ўпрыгожаны папярокамі – крыжыкамі ў выглядзе цюльпана. У прамежжы размяшчаецца “змейка”, зігзагападобная аздоба з тонка акаванага прутка, якая выходзіць з цэнтра крыжа да яго канцоў, паступова патанчаючыся, утвараючы своеасаблівыя прамяні. У крыжы над званіцай яны адзінарныя, над касцёльным крыжам – двайныя. У крыжы ля вёскі Кузьмічы яны ўтвараюць надзвычай адмысловую кампазіцыю, якая нагадвае сонца са ззяннем. Уражанне дапаўняецца круглым дыскам, які закрывае цэнтр крыжа. На фоне неба такія кампазіцыі выглядаюць маляўніча.

Я.М.Сахута ў кнізе “Беларускае народнае мастацкае кавальства” (Мінск, “Полымя”, 1990) піша: “І дыск з промнямі нагадвае сонца, і змеепадобныя элементы ўказваюць на язычніцкае пакланенне сілам прыроды, якое хоць і забылася, але традыцыйна праяўляецца ў дэкоры крыжоў”

Ксёндз Сяргей Ангур на маё пытанне: “Ці згодны вы з трактоўкай Я.М.Сахуты?” адказаў: “Дыск, які закрывае цэнтр крыжа, мае форму круга. Гэта самая дасканалая геаметрычная фігура. У яго няма ні пачатку, ні канца, і ён з’яўляецца вобразам вечнасці і сімвалам абсалютнай прысутнасці Бога паўсюдна. А промні як бы хочуць абагрэць чалавека, засцерагчы ад усяго злога”.

Каванымі геранёнскімі ўзорамі любуюцца тыя, хто прыязджае на экскурсіі, госці мясцовых жыхароў. Я хачу, каб наша моладзь ведала такі від беларускага мастацтва, культурную спадчыну сваёй зямлі.

       А. Смалянічэнка “Іўеўскі край” 08.02.2014г.

V. Пробашчы парафіі ў Геранёнах

1.Шчэпан Ялбжыкоўскі                                 1528

2.Марцыян Трызна                                        (1630 – 1643)

3.Францішак Долмат Ісайкоўскі               ( памёр у 1654)

4.Пётр Парчэўскі                                          (памёр у 1659)

5.Казімеж Пац                                              (1664 – 1692)

6.Аляксандр Гораін                                     (1721 – 1735)

  1. Аляксандр Казімеж Гораін (памёр у 1774)

8.Нікадэм Пузына                                        (1789 – 1819)

9.Ян Лавойсар                                              (1820 – 1830)

  1. Аляксандр Станевіч (1836 – 1837)

11.Ян Шэрэмет                                             (1838 – 1841)

12.Ксёндз Клімашэўскі                                1838

13.Юльян Панасэвіч                                    (1841 – 1845)

14.Мацей Дубачэўскі                                  1845

15.Ксёндз Валевіч                                       1847                                                         

16.Ян Рымовіч                                              (1849 – 1854)

17.Казімеж Боежынскі                                1855

18.Францішак Баярацінскі                         (1856 – 1857)

19.Ксёндз Камінскі                                      (1857 – 1861)

  1. Францішак Вайцяхоўскі (1868 – 1878)

21.Эдуард Потц                                            1879

22.Валер’ян Пятроўскі                                (1889 – 1892)

23.Іосіф Маньцэвіч                                      (1895 – 1897)

24.Юзэф Юхневіч                                         (1908 -1910)

25.Юзэф Шымкунас                                    (1910 – 1915) (1918 – 1924)

26.Вінцэнты Заянчкоўскі                            (1915 – 1918)

27.Станіслаў Смоліньскі                              (1915 – 1918)

28.Станіслаў Міцэвіч                                  (1925 -1926)

29.Юзэф Хлевіньскі                                     (1927 – 1934)

  1. Тэофіль Прышмонт (1934 – 1936)

31.Леанард Чэрняк                                     (1937 – 1939)

32.Баляслаў Мартыліс                               (1939 – 1940)

33.Міхал Жэлудзевіч                                  (1945 – 1965)

34.Зубялевіч Апалінары                             1960

35.Кшыштоф Грошэк                                  (1995 -1997)

36.Францішэк Галдысь                               (1997 – 1999)

37.Рышард Чайка                                        (1999 – 2007)

38.Андрэй Лысы                                         (2007 – 2011)

39.Сяргей Ангур                                           (2011 – 2014)

40.Дзмітрый Несцер                                     (2014 -           )

З метрычных кніг Геранёнскага касцёла

З “Памятных кніжак Віленскай губерніі”

 

 

Кс. Тэафіль Прышмонд

Кс. Леанард Чэрняк

 

 

Кс. Францішак Галдысь

Schr

Кс. Кшыштоф Грошэк

OFM Сар

       

Кс. Міхал Жэлудзевіч

Кс. Баляслаў Мартыліс

 

 

 

                

Кс. Андрэй Лысы

Schr

 

Кс. Рычард Чайка

Schr

 

Кс. Сяргей Ангур

Schr

 

Кс. Дзмітрый Несцер

 

 

VI. Капліцы

Геранёны. Двор

Капліца ў Геранёнах пабудавана ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з цэглы. Квадратнае ў плане двух’яруснае збудаванне, накрытае чатырохсхільным дахам. Ярусы падзелены карнізным поясам. Першы ярус вырашаны як маналітны аб’ём. Другі – скразны, прарэзаны праёмамі з паўцыркулярнымі завяршэннямі. У цэнтры другога яруса – скульптура Святога Юзафа з маленькім Хрыстом на руках.

 

 

 

Капліца ля вёскі Сураж

У ХVII стагоддзі ля вёскі Сураж быў фальварак Бердаўшчына, які належыў вядомым землеўладальнікам Умястоўскім. Пры ўездзе ў фальварак была пабудавана капліца. Скульптура Божай Маці была знятая ў час атэізму і прапала. Цяпер капліца рэстаўрыравана ТАА “Гронема” (дырэктар Ю.І. Марціновіч). Ноччу яна падсвечваецца. На сродкі гэтага ж прадпрыемства ксёндз касцёла Святога Мікалая з Геранён Дзмітрый Несцер заказаў у Польшчы скульптуры святых, якія размешчаны ў першым ярусе капліцы. 30 ліпеня 2016 года гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу.

 

Капліца ў в. Сураж

2016 г.

Капліца ў в. Сураж

2000 г.

         

 

Святы Юзаф з маленькім Хрыстом на руках

Ян Павел ІІ

         

Святы Антоній з маленькім Хрыстом на руках

Святы айцец Піо

         

Мал. Алейнік Вольгі

2001 г.

Капліца Святой Марыі

1928 г., в. Роцкішкі

           

 

 

Фальварак Роцкішкі з лясамі і сенажацямі купіў у Яніны Умястоўскай Мацей Ямант – вядомы віленскі адвакат, які з’яўляўся ўпаўнаважаным маркграфіні. (Гэты тытул                                  Я. Умястоўская атрымала ў 1920г. ад папы Рымскага Бэнэдыкта XV)

Капліца Святой Марыі

Фота © Перлухин Валерий | Дата: ліпень 2011

У 1928г. Мацей Ямант паставіў капліцу Св. Марыі. У 90-х гадах мінулага стагоддзя ў Геранёны прыязджала з Польшчы дачка Мацея Яманта пані Зося. Яе запрасіў у госці ксёндз Кшыштоф Грошэк. Пані Зося прапанавала перанесці капліцу да касцёла ў Геранёнах, што і было зроблена кс. Рычардам Чайкай у 2007г. пасля рэстаўрацыі.

Гэтая капліца з цэглы і бетону. Твор архітэктуры постгістарызму са стылізацыяй сярэдневяковай готыкі. Вертыкальна выцягнутая зграбных прапорцый вежа: на высокім чатырохгранным пастаменце на чатырох калонках узнесены спічасты шацёр, пад сенню якога пастаўлена скульптура Св. Марыі. Падсвечваецца ноччу. Вышыня капліцы 9 метраў.

VII. Званіца

         Мураваная званіца была пабудавана ў 1855 годзе архітэктарам Томашам Тышэцкім.

         У 1931 годзе з ахвяраў парафіянаў быў адліты звон братамі Фальчынскімі ў Калушы.

 

Званіца

Фота © Перлухин Валерий | Дата: 18.07.2011

VІІI. Дзень за днём… Год за годам…                           (З жыцця Геранёнскай парафіі)

Усіновіч Іван, в. Кудэйшы і Уляш Марыя, в. Рындзюны. Першае перадшлюбнае паведамленне. 1948 г.

Вайшніс Элеанора Пятроўна, яе муж Вайшніс Віктар Аляксандравіч і Уляш Гелена ля плябаніі

 

 

 

 

 

ва

                     

 

Ксёндз Міхал Жэлудзевіч з жыхарамі Геранен, 50-я гады ХХ ст.

   

 

Шчыкна Вацлаў Казіміравіч з 1965 па 1995 гады - казначэй касцёльнага камітэта. На здымку з жонкай Янінай Зыгмунтаўнай і дачкой Ганнай

Ванда і Тадэвуш Камяга з в. Батракі з кс. Міхаілам Жалудзевічам, 1960 г.

 

1997 г.

11.11.1992г., пасля шлюбу, фотаздымак на памяць ля касцельнай брамы

     

 

5 мая 1996 года

 

З сястрой Бернардэтай, 1999 год

Кс. Францішак Галдысь з моладдзю, 1997 г.

  

Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса, 2002 г.

Ціхановіч Юлія, Садоўскі Дзмітрый – хросныя бацькі Давіда Марцінкевіча, 2002 г.

              

Ахвяра Святой Імшы

2004 г.

 

Шлюб Сухарэўскай Таццяны і Томаса Паслака, 2007 год.

 

 

Ахвяра Святой Імшы

Даша Песля і Мацвей Жыгарын, 2012г.

Панасевіч Гелена, сястра Наталля, Панасевіч Вячаслаў з сынам Вячаславам

   

 

Ахвяра Святой Імшы, Глушкевіч Арцем

Кс. Андрэй Лысы з моладдзю Геранён, 2011 г.

 

Сястра законная Марушэўская Людміла

Кс. Рычард Чайка

з сям’ёй Марушэўскіх

 

Благаслаўленне Папы Рымскага

сям’і Марушэўскага Р.В.

Першы святар з Гераненскай парафіі Уладзімір Марушэўскі Schr (хрыстусовец)

 

 

 

Кс. Д. Несцер у час наведвання Віктара Часнаковіча

З нагоды Юбілею 40-годдзя Сакраманта шлюбу для Альбіны і Тадэвуша Сухарэўскіх са святарскім благаславенствам Кс. Андрэй Лысы Schr

 

 

Рэстаўрацыя мура ля касцёла

2015 г.

Рэстаўрацыя мура ля касцёла

2011 г.

   

Надмагілле Оскара Корвін-Мілеўскага паказвае кс. Дзмітрый, 2016 г.

Кс. Дзмітрый Несцер і Віктар Дзіяк разглядваюць цікавы экспанат

Прыступкі ў падвал

пад сакрыстыяй

          

 

Сустрэча з біскупам А. Кашкевічам

Кс. Рычард Чайка

      

 

Часовы алтар

Плябанія ў наш час

   

Святы Айцец Францішак з усяго сэрца ўдзяляе апостальскае благаслаўленне з нагоды 25-годдзя шлюбу Тарэсе і Віктару Юруш 30 снежня 1989/2014 года, просячы дароў Духа святога, ласкаў Божых на далейшае жыццё.

 

 

 

 

 

Благаслаўленне Папы Рымскага Яна Паўла ІІ сям’і Кульніс

Кульніс Альбіна Леонаўна на сустрэчы з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ

   

 

 

 

Спадарыня Альбіна Кульніс атрымоўвае гэты дыплом на вечную памяць як выраз павагі і ўдзячнасці за дзейнасць на карысць Харызмы Таварыства Хрыста для Палоніі загранічнай і ў дапамозе Палоніі. Узнагароджаныя Дыпломам запісаныя ў Вечную Кнігу Дабрачынцаў і ўдзельнічаюць ва ўсіх духоўных патрэбах Таварыства Хрыста.

Ксёндз Томаш Селіцкі Schr, Канцлер Капітула Узнагароды, Генеральны настаяцель  Таварыства Хрыста.

 

 

 

 

 

 

 

  

Ярка зораць Геранёны,

Дзе вакол зямля святая.

У прыгожы, кут зялёны

Часта ў думках залятаем.

 

Тут гісторыя круціць жорны

Па-над замкавым курганам.

Жытні кут палёў прасторных

Называем акіянам.

 

3 Геранён вядуць дарогі

Ў Ліду, Іўе і Ашмяны...

Тут лясы ў маўчанні строгім

Ды прыгожыя паляны.

 

Тут жыцця свае мелодыі,

Водар траў і спеў птушыны...

Тут пачуцці нас лагодзяць

У любові да Айчыны.

 

Яўген Карпуць 2017 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А.І.Ласмінскі, У.П.Амелька. Гродзенская зямля з вышыні птушынага палёту. – Мінск: “Беларусь”, 2011. – С.174

 

 

 

Віктарына

“Ці ведаеце вы гісторыю касцёла?”

 

  1. Хто пабудаваў касцёл Святога Мікалая?
  2. У творах якіх мастакоў увекавечаны гэты помнік культавай архітэктуры?
  3. На чые сродкі былі дабудаваны сакрыстыі да касцёла?
  4. Колькі мураваных капліц маецца на тэрыторыі Геранёнскага сельскага Савета?
  5. Што сімвалізуе васьміканцовы мальтыйскі крыж на касцёльнай браме?
  6. Які шэдэўр дэкаратыўнага мастацтва з Геранён знаходзіцца ў Віленскай катэдры?
  7. Які ксёндз быў на пасадзе пробашча Геранёнскай парафіі 20 гадоў?
  8. У якім годзе ў фальварку Роцкішкі з’явілася капліца Святой Марыі?
  9. Да якога дэканата адносіцца парафія ў Геранёнах?

 

Адказы: 1. Альбрэхт Гаштольд у 1519г. 2. Напалеон Орда, Станіслаў Янушэвіч, Канут Русецкі. 3. Оскар Корвін-Мілеўскі. 4.Тры. 5. Сімвалізуе імкненне да Бога і вечнасці, міласэрнасць, справядлівасць, пакорлівасць, цярпенне. 6. Геранёнская манстранцыя. 7. Міхаіл Жалудзевіч. 8. 1928г. 9. Да Іўеўскага.

Змест

 

         

 

І. Геранёнскі касцёл у друку. 4

ІІ. Геранёнскі касцёл Св. Мікалая ў творах мастакоў. 10

ІІІ. Памятныя дошкі 16

ІV. Мастацкая коўка. 17

  1. V. Пробашчы парафіі ў Геранёнах. 19
  2. Капліцы.. 21

VII. Званіца. 24

VІІI. Дзень за днём… Год за годам…   (З жыцця Геранёнскай парафіі) 25

 

 

Касцёл Святога Мікалая. Геранёны / складальнік А. І. Смалянічэнка. — 2019. — 36 с.

 

Удзельнічалі ў зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў для кнігі : ксёндз Андрэй Лысы, Т. І. Вайцюкевіч, Д. А. Дадычын, Т. Р. Дубянец, У. Э. Смалянічэнка, Я. Г. Станевіч.

 

Матэрыяльнае забеспячэнне: Г.І. Вайтовіч, В.Б. Часнаковіч.

поделиться в:

Интернет-ресурсы: